Украіна дасягнула гістарычнага рэкорду збору збожжавых у 2013 годзе, заявіў в.а. міністра аграрнай палітыкі і харчавання Мікалай Прысяжнюк на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

«Нам удалося дасягнуць гістарычнага рэкорду валавога збору збожжавых — 63 мільёны тон», — сказаў ён.

Ён таксама паведаміў, што вялікая частка ўкраінскага экспарту прыпадае на Азію (34 %), далей ідзе Еўрасаюз (27%) і СНД (21%). Прысяжнюк адзначыў, што долю экспарту ў Азію плануюць павялічыць на 10 % у 2014 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?