Прарасійскія сепаратысты ў Данецку кажуць, што не пакінуць будынак аблсавета насуперак патрабаванням уладаў Кіева і новаму міжнароднаму пагадненню па Украіне.

Прадстаўнік самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Гняздзілаў заявіў Бі-Бі-Сі, што яго група вызваліць уладны будынак толькі тады, калі «незаконная», па яго словах, улада Кіева вызваліць парламент і адміністрацыю прэзідэнта.

Іншы лідар «пратэсту» ў Данецку заявіў, што сепаратысты не кінуць свае пазіцыі, пакуль праеўрапейскія дэманстранты на Майдане ў Кіеве не згорнуць свой гарадок.

У сваю чаргу, намеснік кіраўніка так званага «Народнага апалчэння Данбаса» Сяргей Цыплакоў заявіў РІА «Навіны», што яго людзі вызваляць адмінбудынкі і складуць зброю толькі ў тым выпадку, калі кіеўская ўлада вызваліць іх прыхільнікаў і пагодзіцца на рэферэндум аб вызначэнні статусу рэгіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?