Служба бяспекі Украіны затрымала дваіх чалавек, якія ўваходзілі ў дыверсійную групу расійскага выведніка Ігара Стралкова.

Пра гэта паведаміла начальнік прэс-цэнтра СБУ Марына Астапенка на брыфінгу ў чацвер, перадае карэспандэнт Укрінформ.

«У межах антытэрарыстычнай аперацыі затрыманыя двое асабліва небяспечных злачынцаў, якія ўваходзілі ў дыверсійную групу Стралкова», — сказала Астапенка.

Па дадзеных спецслужбы, адзін з затрыманых — грамадзянін Украіны — арганізоўваў захоп адміністрацыйных будынкаў у Арцёмаўску і Славянску, а таксама адказваў за пастаўкі агнястрэльнай зброі для экстрэмістаў.

«Дзеянні зламысніка каардынавалі крымскі цэнтр «Русское едінство» і члены разведвальна-дыверсійнай групы Стралкова», — удакладніла прэс-сакратар.

Паводле яе слоў, другі затрыманы з'яўляецца грамадзянінам РФ, заехаў у Украіну па дакументах прыкрыцця.

«Аналіз дадзеных сведчыць, што расеец можа быць тэхнічным спецыялістам, які адказвае за шыфраванне сувязі з Цэнтрам, карыстаецца пазыўным «Ластаўка» і валодае важнай інфармацыяй аб дзейнасці дыверсантаў ва Украіне», — заявіла прадстаўніца СБУ.

Яна дадала, што ў затрыманых канфіскаваная камп'ютарная тэхніка і сродкі сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?