Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыгразіў сур'ёзнымі міждзяржаўнымі наступствамі тым, хто аддаў загад на правядзенне «карнай аперацыі» ва Украіне.

Пуцін адзначыў, што калі інфармацыя аб загінулых пад Славянскам пацвердзіцца, то гэта «проста хунта».

«Гэта вельмі сур'ёзнае злачынства супраць народа … Гэта проста карная аперацыя, яна будзе мець наступствы, у тым ліку і на міждзяржаўным узроўні», — заявіў Пуцін.

Раней МУС Украіны паведаміла, што ўкраінскія сілавікі ўсталявалі кантроль над трыма блокпастамі на ўскраіне Славянска, ахвярамі сутыкнення сталі як мінімум пяць чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0