Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Глен Хэнлан агучыў склад на дамашні чэмпіянат свету.

«Пасля цяжкага рашэння аб расставанні з Арцёмам Кіслым, апошнімі двума «лішнімі» аказаліся Андрэй Антонаў і Алег Гарошка. Такім чынам, заяўка зборнай на чэмпіянат набыла канчатковы выгляд», - адзначылі ў ФХРБ.

У склад зборнай увайшлі Андрэй Мезін («Авангард», Омск, КХЛ), Віталь Коваль («Тарпеда», Ніжні Ноўгарад, КХЛ), Кевін Лаланд («Дынама-Мінск», КХЛ);

Уладзімір Дзянісаў («Тарпеда», Ніжні Ноўгарад, КХЛ), Раман Грабарэнка («Олбані Дэвілз», АХЛ), Дзмітрый Корабаў («Сірак'юз Кранч», АХЛ), Алег Явенка (Універсітэт Масачусетс), Кірыл Гатавец («Мулуокі Адміралз», АХЛ), Іван Усенка («Дынама-Мінск», КХЛ), Мікалай Стасенка («Поўначсталь», Чарапавец, КХЛ), Андрэй Караў («Юнацтва», Мінск), Андрэй Касціцын («Трактар», Чэлябінск, КХЛ), Сяргей Касціцын («Авангард», Омск, КХЛ), Аляксей Яфіменка («Дынама-Мінск», КХЛ), Міхаіл Грабоўскі («Вашынгтон», НХЛ), Канстанцін Кальцоў («Атлант», Мыцішчы, КХЛ), Мікіта Осіпаў («Металург», Жлобін), Аляксей Калюжны («Дынама-Мінск», КХЛ), Аляксей Угараў («Адмірал», Уладзівасток), Яўген Кавыршын («Поўначсталь», Чарапавец), Андрэй Стась («Дынама-Мінск», КХЛ), Андрэй Сцяпанаў («Амур», Хабараўск, КХЛ), Арцём Волкаў («Юнацтва», Мінск), Джэф Плат («Лакаматыў», Яраслаўль), Аляксандр Кітараў («Дынама-Мінск», КХЛ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?