Кіраўніка шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углу, які намерваўся наведаць Беларусь, затрымалі ў транзітнай зоне нацыянальнага аэрапорта «Мінск-2». Памежнікі на словах паведамілі, што ўезд у Беларусь яму забаронены, аднак яшчэ перамаўляюцца з кіраўніцтвам.

У студзені Марцін Угла пісаў у сваім блогу, што беларускія візы і акрэдытацыі замінаюць чэмпіянату па хакеі, а менавіта, што замежныя журналісты, якія жадаюць атрымаць акрэдытацыю на сёлетні чэмпіянат сьвету ў маі ў Менску, павінны пісаць толькі пра спорт.

«Усе журналісты, якія хочуць асвятляць тэмы, не звязаныя з хакейным ЧС, павінны дамагацца акрэдытацыі ў МЗС краіны-гаспадыні, а гэта нашмат больш складаны ды бюракратычны працэс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?