Прынамсі 16 чалавек загінулі і яшчэ 18 атрымалі раненні ў выніку сутыкнення школьнага аўтобуса з легкавым аўтамабілем і бензавозам у дэльце Ніла.

Інцыдэнт адбыўся за 60 км на паўднёвы ўсход ад Александрыі; 13 загінулых былі вучнямі адной з мясцовых школ.

Па словах начальніка бальніцы, куды даставілі загінулых і параненых, целыа вучняў настолькі абгарэлі, што іх немагчыма ідэнтыфікаваць.

У Егіпце фіксуецца рэкордная колькасць ДТЗ. Кіроўцы часта не выконваюць правілы дарожнай бяспекі і не сочаць за спраўнасцю машын, а стан дарог у краіне вельмі кепскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?