Дакладная дата прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі стане вядомая ў пачатку жніўня.

Пра гэта сёння журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, інфармуе БелТА.

Як паведамлялася ўчора, у інтэрв'ю часопісу «Беларуская Думка» Лідзія Ярмошына сказала, што самая верагодная дата выбараў — 15 лістапада.

«Гэта апошняя магчымая нядзеля для правядзення выбараў, бо ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь яны павінны адбыцца не пазней за два месяцы да заканчэння паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы (тэрмін заканчваецца 21 студзеня 2016 года). Гэтая дата даведзена Цэнтральнай выбарчай камісіяй да ведама кіраўніка дзяржавы і папярэдне ўхвалена ім як самая верагодная. нам няма сэнсу ствараць тут інтрыгу», — адзначыла кіраўнік ЦВК.

Разам з тым з моманту абвяшчэння выбараў да іх правядзення павінна прайсці тры месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0