Reuters.com
Заур Дадаеў, падазраваны ў забойстве Барыса Нямцова, распавёў членам Грамадскай назіральнай камісіі Масквы, што пасля затрымання яго трое сутак утрымлівалі ў падвале, прыкавалі кайданкамі да батарэі, і катавалі токам.
Пра гэта паведаміла член ГНК і прэзідэнцкай Радыа па правах чалавека Алена Масюк. Яна разам з іншым членам ГНК Аляксандрам Кулікоўскім наведала арыштаваных па справе аб забойстве Нямцова 14 сакавіка.
Па словах Масюк, следчы запатрабаваў ад яе падпіску пра неразгалошваньне дадзеных, але яна адказала адмовай.





