24 сакавіка аматары падпальваць сухую траву неспадзявана знішчылі адразу некалькі жылых і гаспадарчых будынкаў.

У вёсцы Мілае Клічаўскага раёну агонь распаўсюдзіўся на тэрыторыю ў 3 га і знішчыў тры дамы і некалькі хлявоў. Яшчэ ў двух дамах былі пашкоджаны сцены і дах. А ў вёсцы Ярмолаўка агонь амаль знішчыў дом, пашкодзіў баню і гаспадарчыя пабудовы.

Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні сухой расліннасці, паведамляе прэс-служба МУС. Вінаватыя асобы высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?