Народны банк Кітая дазволіў юаню рэзка ўпасці трэці дзень запар: галоўны банк КНР панізіў меркаваны курс юаня да даляра яшчэ на 1% у параўнанні з серадой.

Дзеянні грашовых уладаў у Пекіне заспелі сусветныя рынкі знянацку: услед за юанем, якія перажыў за дзень наймацнейшае за дзесяцігоддзе падзенне, абваліліся іншыя рэгіянальныя валюты, а таксама валюты ключавых сыравінных партнёраў Кітая.

Міжнародны валютны фонд, наадварот, вітаў рашэнне кітайскага цэнтрабанка, назваўшы яго «правільным крокам», дзякуючы якому курс нацыянальнай валюты будзе ў большай ступені вызначацца рынкавай кан'юнктурай.

За гэты тыдзень юань здзейсніў сваё наймацнейшае падзенне за 20 гадоў.

Экспартныя тавары Кітая такім чынам становяцца толькі танней і канкурэнтаздольнымі на сусветных рынках, кажуць эксперты.

У ліпені аб'ём экспарту Кітая знізіўся больш чым на 8%, згодна з апублікаванымі ў мінулыя выходныя звесткамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?