Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 32-гадовага мужчыны.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, труп мужчыны быў знойдзены 2 студзені прыкладна ў 15.40 у Пінску, у аконным праёме веранды кватэры па месцы жыхарства. У гэтым праёме ўстаноўленыя два гарызантальныя драўляныя брускі на адлегласці 17 см адзін ад аднаго. Брускі прышрубаваныя балтамі, каб абараніць памяшканне ад пранікнення. Гэтыя абмежавальнікі не дазволілі мужчыну выбрацца вонкі: ён засеў паміж імі.

У момант трагедыі ўваходныя дзверы кватэры былі зачыненыя, ключ знаходзіўся ў замочнай шчыліне з боку вуліцы. У доме іншых людзей не было.

Паводле наяўных звестак, напярэдадні мужчына распіваў спіртныя напоі.

Для ўстанаўлення прычыны смерці пінчука прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Згодна з папярэднімі звесткамі, ён загінуў ад пераахаладжэння. Следчыя высвятляюць усе акалічнасці здарэння, апытаныя суседзі і знаёмыя мужчыны. Загінулы жыў адзін у кватэры двухкватэрнага аднапавярховага жылога дома, не працаваў, злоўжываў спіртнымі напоямі. Яго цела знайшоў сусед.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?