Трансляцыю Гульняў-2016 у Рыа з 5 па 21 жніўня будуць ажыццяўляць тэлеканалы «Беларусь 1», «Беларусь 2» і «Беларусь 5».

Заўзятары таксама змогуць сачыць за Гульнямі ў шматлікіх месцах адпачынку беларускай сталіцы (бары, рэстараны, кафэ) і іншых гарадах.

Урачыстае адкрыццё Алімпіяды адбудзецца 5 жніўня, але першая трансляцыя Гульняў стартуе ўжо напярэдадні. 4 жніўня на тэлеканале «Беларусь 5» у 23.55 пачнецца футбольны матч паміж камандамі Аргенціны і Партугаліі, паўтор якога плануецца 5 жніўня ў 15.15, а таксама спартыўны тэлеканал у гэты дзень пакажа наступныя матчы: Бразілія—ПАР у 13.10, Мексіка—Германія ў 18.45 і Швецыя—Калумбія ў 21.00.

Тэлеканал «Беларусь 1» пакажа цырымонію адкрыцця Алімпіяды ў ноч з 5 на 6 жніўня ў 1.15.

«Беларусь 5» на час спаборніцтваў стане кругласутачным алімпійскім каналам. А таксама шматлікія гульнявыя віды спорту будуць паказаны на канале «Беларусь 2».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?