Следчыя Бярозаўскага раёна высвятляюць абставіны гібелі 12-гадовага хлопчыка, які выпаў з балкона шматпавярховага дома ў горадзе Белаазерску, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

З вышыні пятага паверху школьнік сарваўся ўвечары 1 жніўня. Хлопчык вырашыў пагуляць з дротам для сушкі бялізны. Ён павіс на ім, але дрот абарваўся, не вытрымаўшы такой вагі. Хлопчык загінуў на месцы. У момант здарэння ў кватэры разам з дзіцем знаходзіліся яго маці і дзве малодшыя сястры.

На месцы здарэння працавалі следча-аператыўная група сумесна са спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Па іх папярэдняй версіі, падзенне хлопчыка адбылося па неасцярожнасці.

Бярозаўскі раённы аддзел Следчага камітэта па факце смерці дзіцяці праводзіць праверку. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Для даследавання канфіскаваныя мабільны тэлефон і ноўтбук дзіцяці. Таксама апытаныя відавочцы і родныя загінулага, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Сям'я хлопчыка характарызуецца станоўча, на прафілактычных уліках не была. Гэтым летам дзіця скончыла 6 клас у Белаазерскай гімназіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?