У дзень ПДВ былы дэсантнік зладзіў «паказальныя выступы» ў цэнтры горада. Дэбашырыць пачаў увечары: стаў біцца ў кватэры шматпавярховіка. Жыхары выклікалі міліцыю.

Калі нарад прыехаў на месца здарэння, дэсантнік у цяльняшцы і берэце сядзеў на брылі над пад'ездам. Камандзір узвода палка патрульна-паставой службы УУС Брэсцкага аблвыканкама Валерый Дзмітрук кажа, што першапачаткова яго спрабавалі прывесці да розуму:

— На прапанову злезці і спыніць паводзіць сябе непрыстойна ён адказаў нецэнзурнай лаянкай. Потым зняў берэт, цяльняшку, паклаў тэлефон, перахрысціўся і палез па вадасцёкавай трубе, спрабуючы залезці ў кватэры. Дапоўз да чацвёртага паверха і нырнуў у адчыненае акно.

Адзін з патрульных, «які суправаджаў» дэсантніка з пад'езда, адразу папярэдзіў гаспадароў, маўляў, да вас залез старонні. Тым часам хлопец уладкаваўся на падаконніку і папярэдзіў, што пры спробе затрымаць яго ён выкінецца з акна.

Да справы падключыліся ратавальнікі. Але супрацоўнікам МНС дэсантнік таксама здавацца не спяшаўся. Знаходзячыся ў пакоі, дэбашыр разбіў тэлевізар, а затым зноў вылез на трубу, падняўся на паверх вышэй, разбіў акно і ўварваўся ў пустую кватэру, адкуль стаў выкідваць на вуліцу ўсё, што траплялася пад руку: вазы, слоікі, шкло. Калі ў хату праніклі міліцыянты з ратавальнікамі, гэтыя прадметы паляцелі і ў іх разам з кухоннымі нажамі. У рэшце рэшт хулігана ўсё-ткі ўдалося скруціць.

Хуткая агледзела гвардзейца, і з дыягназам «здаровы» ён адправіўся ў РАУС. Валерый Дзмітрук дадае: дэсантнік быў п'яны, але не настолькі, каб так сябе паводзіць.

Хутка высветліліі і асобу парушальніка спакою. Як аказалася, яму 20 гадоў, зараз ён нідзе не працуе. Не выключана, што з войска звольніўся нядаўна. Зараз дэбашыру пагражае крымінальная справа па артыкуле «хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?