Напрыканцы Міхалок выйшаў на сцэну з сынам Макарам і скончыў канцэрт словамi: «І хай усё, што не сказана, вы прачытаеце ў нашых вачах».
Гурту Brutto ўпершыню дазволілі выступіць у Беларусі. З 2010 года франтмен калектыва Сяргей Міхалок знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным спісе» і не мог спяваць у Беларусі. У выніку ў маі 2015 года ён атрымаў від на жыхарства ва Украіне.
На канцэрт у Гомелі 29 кастрычніка прадалі 3000 білетаў. Яны каштавалі ад 32 да 75 рублёў.
Brutto паказаў сваю новую праграму Double Hot, у якую ўвайшлі трэкі з альбомаў «Родны край» і Underdog, а таксама ўлюбёныя песні «Ляпісаў» за апошнія дзесяць гадоў.
Вось поўнае відэа канцэрта:
Сярод апошніх на канцэрце прагучаў Маніфест: «Это мой кандидатский сценарий, слушай буржуй, слушай пролетарий…»
Пасля канцэрту.
На канцэрт прыехалі фанаты BRUTTO з Украіны. Цікава, ці спрабавалі праваахоўнікі забіраць у іх дзяржаўныя сцягі брацкай суседняй краіны?
20:15
Атмасфера вельмі цёплая і разняволеная. Гледачы адрываюцца, мiлiцыя i цiхары нервова паглядаюць.
Штатныя аператары спецслужбаў вядуць здымку амаль у поўнай цемры.
20:10
Сяргея Міхалка на канцэрце падтрымліваюць яго жонка актрыса Святлана Зелянкоўская і іх сын Макар.
20:00
Канцэрт пачынаецца.
19:50
Сярод гледачоў — палітык Таццяна Караткевіч.
19:30
Гэтыя хлопцы не захацелі раскрываць, як ім удалося пранесці сцяг. Ім таксама зрабілі заўвагу, але не забралі.
19:20
Гуркоў прадставіў журналістам самых адданых фанатаў. Сярод іх дзяўчына ў байцы з сімволікай гурту і хлопец-фанат, які набіў сабе тату ў гонар BRUTTO.
19:05
Віталь Гуркоў, баксёр і музыкант BRUTTO, патлумачыў «Нашай Ніве»: «Iдэолагi выставiлi умову, каб канцэрт не пераўтвараўся ў палітычную акцыю. Для гэтага на канцэрце не павiнна быць бел-чырвона-белых сцягоў».
18:50
Людзям у чарзе прапануюць БЧБ-сцягі ці здаць ў камеру захоўвання рэчаў, ці памяняць на сцяг BRUTTO.
18:45
Фота: instagram.com/artyom_shevtsov/
Гледачоў з БЧБ-сцягамі не прапускаюць. Людзі ператэлефаноўваюцца і раяць, як лепш схаваць сцяг.
18:30
Абстаноўка ля Лядовага палаца напружаная. Шмат АМАПа. Шмат людзей ў штацкім. Дворнічыхі падыходзілі, пыталіся хто ж прыехаў, калі іх выклікалі ўсіх на працу ў выходны дзень.
Прэсу пакуль не пускаюць.





