Навукоўцы паставілі адзін на адзін тры «шарыкі» дыяксіду крэмнія памерам 0,9 мікрон і сфакусаваным іённым пучком выразалі ў верхнім вочы і рот. Рукі і нос «снегавіка» выкананы з плаціны.

Разгледзець «снегавіка» можна толькі праз электронны мікраскоп — яго памер у дзясяткі разоў меншы таўшчыні чалавечага воласа (75 мікрон).

На сённяшні дзень гэта самая маленькая фігурка, якая адабрала званне рэкардсмена ў свайго папярэдніка вышынёй 10 мікрон. У чалавечым арганізме дыяксід крэмнія знаходзіцца ва ўсіх тканінах, ён адыгрывае важную ролю ва ўтварэнні калагена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0