Саудаўская Аравія, ААЭ, Егіпет і шэраг іншых арабскіх краін падрыхтавалі спіс патрабаванняў да Катара для аднаўлення дыпламатычных адносін, піша The Wall Street Journal са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Reuters

Reuters

Па дадзеных выдання, адным з ключавых пунктаў гэтага спісу з'яўляецца скарачэнне аб'ёму вяшчання спадарожнікавага тэлеканала «Аль-Джазіра», які базуецца ў Катары.

Таксама ад уладаў Катара патрабуюць даць гарантыі спынення фінансавання экстрэмісцкіх груповак, абвінавачванне ў якім стала адной з прычын разрыву дыпламатычных адносін, і падтрымку тэрарыстычнага руху «Браты-мусульмане».

Канчатковы спіс патрабаванняў, паведамілі крыніцы выдання, узгадняецца. Чакаецца, што ён будзе прадстаўлены ў бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?