Пярсцёнак з брыльянтам, набыты на распродажы за 10 фунтаў, быў прададзены за 656 тысяч фунтаў (847 тысяч даляраў) на аўкцыёне ў Лондане.

Да пачатку таргоў ацэншчыкі меркавалі, што ювелірны выраб будзе прададзены за 350 тысяч фунтаў (452 тысячы даляраў).

Але таргі на аўкцыёне Sotheby's падвоілі гэтую лічбу.

Уладальніца пярсцёнка купіла яго на вулічным распродажы ў бальніцы Заходняга Мідлсэкса ў лонданскім раёне Хаўнслоу. Яна доўгі час думала, што гэта біжутэрыя, і насіла яго штодня, не думаючы, што ў пярсцёнку — брыльянт вагой 26 карат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?