Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У Астане Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Кіраўнік краіны таксама возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выставы «ЭКСПА-2017» у Астане.

Акрамя таго, запланавана двухбаковая сустрэча з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?