14—18 чэрвеня ў Бычках на радзіме Васіля Быкава пройдзе моладзевы летнік, на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў.

Удзельнікі летніка — 2016. 

Удзельнікі летніка — 2016. 

Удзельнікі змогуць сумясціць супольную працу, навучанне і адпачынак: папрацуюць над аднаўленнем школы пісьменніка, паслухаюць лекцыі, выступленні беларускіх бардаў.

Будынак школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.

Кожны дзень іх таксама чакаюць лекцыі, канцэрты, гульні, творчыя сустрэчы пад адкрытым небам.

Летась перад удзельнікамі летніка выступалі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне удзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 10 чэрвеня.

Дадатковыя інфармацыя: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0