Новая крымінальную справа заведзеная на фігуранта толькі што закрытай «Справы патрыётаў», дызайнера Андрэя Бяляўскага.

Ён падазраецца ў незаконным захоўванні боепрыпасаў па другой частцы 295-га артыкула Крымінальнага кодэкса.

Як высветліла «Наша Ніва», гаворка ідзе пра адзін патрон для аўтамата Калашнікава, які знайшлі ў Бяляўскага падчас ператрусу ў сакавіку.

«Гэта патрон 7х62, ён даўно ляжаў у мяне як сувенір. Але я думаю, што вялікіх санкцый тут не будзе, бо там не арсенал жа ў мяне знайшлі, а адзін патрон. Так, справа сур'ёзная, адказнасць крымінальная і за адзін, але я спадзяюся, усё будзе добра», — сказаў нам Бяляўскі. 

Па гэтым артыкуле Андрэю могуць пагражаць папраўчыя работы тэрмінам да двух гадоў, або арышт да трох месяцаў, або пазбаўленне волі да сямі гадоў.

Таксама нагадаем, што нядаўна ў Беларусі быў апраўданы грамадзянін Францыі, які спрабаваў перавесці праз граніцу адзін патрон, які яму падарыў знаёмы ў якасці сувеніра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?