Колішні прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні Дзмітрый Калдун даў сольны канцэрт на сцэне маскоўскага гей-клуба Paradise SPA.

Падзея адбылася ў суботу 2 снежня.

Калдун выступіў з уласнымі песнямі — аўдыторыю склалі, як вынікае з відэа, людзі ў халатах для саўны. Потым ён цёпла пагаварыў з фанатамі.

Адметна, што гэтага канцэрта ў афіцыйным раскладзе гастроляў на сайце Калдуна няма, хаця напярэдадні Калдун сапраўды выступаў у Маскве.

Paradise SPA — гэта маскоўскі гей-клуб. На тамтэйшай сцэне, акрамя запрошаных гасцей саліруюць, звычайна, трансвестыты.

Тыповае мерапрыемства на сцэне, дзе выступаў Калдун, фота з УКантакце.

Тыповае мерапрыемства на сцэне, дзе выступаў Калдун, фота з УКантакце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?