У Мінску кіроўца з 2,66 праміле алкаголю ў крыві збіў на пераходзе жанчыну, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Па дадзеных следства, вечарам 26 снежня 30-гадовы жыхар Мінска на Mitsubishi Carisma ехаў па вуліцы Сяліцкага, калі збіў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе жанчыну, 1958 года нараджэння. «Пацярпелая знаходзіцца ў шпіталі, дзе ёй аказваецца неабходная дапамога. У ходзе агляду ў крыві кіроўцы было выяўлена 2,66 праміле алкаголю», - распавяла Юлія Ганчарова.

Следчыя УСК па Мінску распачалі крымінальную справу па ч. 4 арт. 317.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0