З'яўленне на рынку пасажырскіх перавозак расійскай службы замаўлення аўтатранспарту «Максім» выклікала незадаволенасць у баранавіцкіх таксістаў і занепакоенасць у супрацоўнікаў падатковых органаў. Галоўная праблема, якая паўстала са з'яўленнем сэрвісу «Максім» — рост колькасці нелегальных перавозчыкаў. Сэрвіс працуе ў двух гарадах Брэсцкай вобласці — Баранавічах і Брэсце.

Калі пачалі паступаць скаргі на службу «Максім», супрацоўнікі падатковых органаў сталі больш дбайна кантраляваць сферу пасажырскіх перавозак і выявілі больш за 70 фактаў парушэння дзейнага заканадаўства з выкарыстаннем мабільнага дадатка сэрвісу замовы таксі «Максім» у гэтых двух гарадах.

У Баранавічах арыштавана сем аўтамабіляў, уладальнікі якіх перавозілі пасажыраў нелегальна: без ліцэнзіі і рэгістрацыі ў якасці ІП, паведамілі Intex-press у ІМПЗ па Брэсцкай вобласці. Па рашэнні суда іх могуць канфіскаваць як прыладу здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння. Парушальнікі заплацілі падаткі і штрафы на суму каля 2300 рублёў.

Што ж тычыцца самога сэрвісу замаўлення таксі «Максім», то і яго дзейнасць зараз старанна правяраюць. Праўда, пакуль без каментароў для СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0