У матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» атрымала ў Рызе валявую перамогу на латвійскімі аднаклубнікамі — 3:2. Гульня прайшла на адкрытым паветры.

«Зубры» саступалі пад канец другога перыяда (0:2), але здолелі вырваць перамогу.

5. Тарпеда — 87 (54 матчы). 6. Сочы — 84 (52). 7. Спартак — 78 (52). 8. Дынама Масква — 78 (54). 9. Северсталь — 77 (53).10. Дынама Мінск — 67 (52).

Каб заваяваць сабе месца ў плэй-оф «Дынама» трэба перамагаць у наступных чатырох матчах і спадзявацца, што супернікі — «Спартак», «Северсталь» і маскоўскае «Дынама» — свае гульні прайграюць у асноўны час.

«Дынама» 22 студзеня гуляе з «Адміралам», а «Спартак» і «Северсталь» паміж сабой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0