21 лютага пракуратура Вілейскага раёна перадала ў суд справу аб хуліганстве.

Як распавёў kraj.by намеснік пракурора Вілейскага раёна Андрэй Жукоўскі, здарэнне адбылося 1 студзеня. Каля 20.00 у адным з аграгарадкоў раёна каля дома сабралася кампанія нецвярозых маладых людзей. Гаспадару дома 1991 года нараджэння здалося, што яны хочуць зняць браму, і ён зрабіў ім заўвагу.

Пасля таго, як кампанія сышла, адзін з маладых людзей вярнуўся і памачыўся ў калодзеж. Гэта ўбачыў гаспадар, які якраз выйшаў па справах на вуліцу. Ён звярнуўся ў міліцыю.

Была заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Хуліганства», максімальнае пакаранне па якой — пазбаўленне волі на 3 гады.

Па словах Андрэя Жукоўскага, падазраваны 1996 года нараджэння нідзе не працуе і не вучыцца, пакутуе на хранічны алкагалізм.

Пацярпелы і падазраваны жывуць недалёка адзін ад аднаго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0