Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і магазін «Акадэмічная кніга» запрашаюць наведаць польскі стэнд на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая з 28 лютага да 4 сакавіка 2018 года праходзіць у Нацыянальным выставачным павільёне «Белэкспа» (пр. Пераможцаў, 14).

У гандлёвай частцы стэнду можна набыць найцікавейшыя кнігі з Польшчы, а таксама кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую і рускую мовы. Выставачная частка - прэзентацыя кніг, выдадзеных пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Праграма мерапрыемстваў

1 сакавіка, чацвер

17:00-18:00 - Сустрэча з аўтарам гістарычных кніг, публіцыстам Славамірам Коперам і прэзентацыя беларускамоўнага выдання яго кнігі «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай». Польскі стэнд.

3 сакавіка, субота

14:00-15:00 — Прэзентацыя знакамітага рамана Баляслава Пруса «Лялька» ў перакладзе на беларускую мову. Польскі стэнд.

17:00-18:00 - Прэзентацыя перакладу першай часткі знакамітай «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага «Яблычак». Спецыяльны госць — Піт Паўлаў. Польскі стэнд.

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0