devonlive.com

devonlive.com

Брытанскія СМІ агучылі папярэднія версіі аб тым, якім рэчывам атруціліся былы расійскі разведчык Сяргей Скрыпаль і жанчына, што знаходзілася з ім. Іх знайшлі ў цяжкім стане ля гандлёвага цэнтра ў Солсберы ў панядзелак.

Паводле інфармацыі мясцовага выдання Devon Online, Скрыпаль і яго спадарожніца, як мяркуецца, атруціліся фентанілам. Гэта сінтэтычны апіят, які выкарыстоўваецца ў медыцыне для абязбольвання і анастэзіі. Паводле інфармацыі The Sun, жанчынай магла быць дачка Скрыпаля.

Выданне сцвярджае, што ў выніку інцыдэнту пацярпелі да дзесяці чалавек. Guardian таксама адзначае, што прычынай атручвання мог быць фентаніл, які мацнейшы за морфій у 50 разоў.

The Times прыводзіць аналагічную інфармацыю, адзначаючы, што па дадзеных крыніцы, «цяпер лічыцца, што гэта [атручэнне фентанілам] малаімаверна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0