«Нафтагаз Украіны» лічыць тарыф на транзіт расійскага газу па ўкраінскай тэрыторыі заніжаным у два разы. Пра гэта камерцыйны дырэктар кампаніі Юрый Вітрэнка заявіў у перадачы «Свабода слова» на тэлеканале ICTV.

«Кошт транзіту [газу] па тэрыторыі Украіны з'яўляецца заніжаным прыблізна ў два разы. Мы паспрабуем гэта даказаць», - сказаў Вітрэнка. Паводле яго слоў, з-за заніжанага тарыфа «Нафтагаз» недаатрымаў каля $ 20 млрд з 2009 па 2017 год. «Але гэта яшчэ трэба даказаць, гэта наш пункт гледжання», — дадаў прадстаўнік кампаніі.

Згодна з кантрактам «Нафтагаза» і «Газпрома» ад 2009 года стаўка тарыфу на транспарціроўку газу па ўкраінскай тэрыторыі плаваючая і вызначаецца па формуле, якая залежыць ад кошту паліўнага складніку і інфляцыі ў Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0