Bloomberg

Bloomberg

Банк Літвы абвясціў пра намер выпусціць першую ў свеце калекцыйную «крыптаманету». У паведамленні прэс-службы ЦБ гаворыцца, што кіраўніцтвам рэгулятара ўжо прынята рашэнне аб уключэнні манеты, створанай з выкарыстаннем тэхналогіі блокчэйн або яе аналагу, у план выпуску на 2018 год.

«Гэта выдатны спосаб адзначыць стагоддзе аднаўлення дзяржаўнасці Літвы, якое мы святкуем у гэтым годзе, а таксама прадэманстраваць усяму свету, што мы — прагрэсіўная краіна, заўсёды адкрытая для новых ідэй. Выпусціўшы калекцыйную лічбавую манету, Літва першай выйдзе на новы ўзровень у нумізматыкі», - заявіў сябра праўлення ЦБ Літвы Марус Юргілас.

Паводле яго слоў, канчаткова вызначыцца з датай выпуску манеты, а таксама яе наміналам і коштам Банк Літвы павінен вясной 2018 года, пасля правядзення спецыяльнага хакатона, у якім прымуць удзел IT-спецыялісты з усяго свету.

«Нас чакаем шмат праблем, але мы разлічваем, што справімся з усімі цяжкасцямі і зробім нашы планы рэальнасцю яшчэ да канца года», - сказаў Юргілас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0