«Кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона аб СМІ Міністэрства інфармацыі 10 красавіка прыняла рашэнне пра абмежаванне доступу да 11 інтэрнэт-рэсурсаў», - адзначаецца ў паведамленні на сайце ведамства.

За распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў абмежаваны доступ да аднаго інтэрнэт-рэсурсу.

На падставе пісьмовых апавяшчэнняў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абмежаваны доступ да 9 інтэрнэт-рэсурсаў (alfazaem.com, dengido.com, zaim.dengi-vdolg.info, get24h.ru, srochno-dengi-v-dolg.net, dengi-v -dolg-zaim-minsk.com, zaimsegodnya.by, dam-zaim.su, dengi-v-ryki-minsk.com) за размяшчэнне рэкламы аб прадастаўленні мікразаймаў неабмежаванаму колу асоб суб'ектамі гаспадарання, не ўключанымі ў рэестр мікрафінансавых арганізацый.

Таксама абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу automalinovka.info за размяшчэнне недакладнай рэкламы, адзначае Мінінфарм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0