У «Акадэмічнай кнізе» (пр-т Незалежнасці, 72) у продажы з'явілася выданне ад аўтара бэстселера «Heta Belarus, Dzietka!» Машы Чараковай — альтэрнатыўны гід па сталіцы на англійскай мове.
Вясёлы і кампактны даведнік па беларускай сталіцы на англійскай мове. Аўтары гіда разам з мінчукамі склалі праграму тура, пасля якога замежнікі будуць любіць Мінск і захочуць вяртацца зноў і зноў. У даведніку — толькі важная інфармацыя:
- як атрымаць візу ў Беларусь, а ў якіх выпадках яна не патрэбна;
- карта цэнтра горада;
- спіс музеяў, тэатраў і галерэй сталіцы;
- гатовы турыстычны маршрут;
- сакрэтныя месцы, якія абавязкова варта наведаць;
- найлепшыя месцы для арыгінальных фота з паездкі;
- спіс утульных кафэ і сувенірных крам;
- парады мясцовых жыхароў.
Гэтая і іншая інфармацыя аб сталіцы загадкавай краіны ў цэнтры Еўропы — у ілюстраваным даведніку.





