Улады Лондана сумесна са шведскай кампаніяй iZettle запусцілі праграму, якая дазваляе вулічным музыкам прымаць ахвяраванні з дапамогай бескантактавых плацяжоў, піша BBC.
Музыкі змогуць падключыць да смартфонаў кампактныя тэрміналы, наладжаныя на спісанне пэўнай сумы з дапамогай бескантактавых плацяжоў з банкаўскіх карт або смартфонаў.
«Цяпер яшчэ больш жыхароў Лондана змогуць дапамагчы таленавітым вулічным артыстам. Каб захаваць статус сусветнай сталіцы музыкі, нам жыццёва неабходна падтрымліваць будучых зорак», — адзначыў мэр Лондана Садык Хан.
Прафесійная вулічная спявачка Шарлота Кэпмбэл, якая прымае ўдзел у тэставанні новай сістэмы, адзначыла значны рост свайго заробку. Мінакі маглі ахвяраваць ёй 2 фунты, што складае каля 2,7 даляра.





