Купалле ў Александрыі год таму, president.gov.by

Купалле ў Александрыі год таму, president.gov.by

17 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі будуць дзяжурыць на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, што пройдзе 7—8 ліеня, паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце мерапрыемства.

«Паколькі падчас свята чакаецца больш за 100 тыс. гасцей і ўдзельнікаў, то і медыцынскае абслугоўванне павінна быць на высокім узроўні і даступным. У сувязі з гэтым на тэрыторыі творчага праекта будуць працаваць 15 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, у тым ліку 2 рэанімабілі — дзіцячы і дарослы. У найбліжэйшых населеных пунктах, Александрыі і Копысі, будуць несці кругласутачнае дзяжурства па адной брыгадзе хуткай дапамогі», - распавялі ў аргкамітэце.

Напярэдадні мерапрыемства санэпідслужбы правядуць санітарную апрацоўку лугавіны Дняпра ад кляшчоў. 

У свяце традыцыйна бярэ ўдзел Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?