Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Галоўны трэнер ЦСКА Віктар Ганчарэнка працягнуў кантракт з клубам да заканчэння сезона-2019/20.

Беларускі спецыяліст ўзначаліў ЦСКА ў снежні 2016 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда два разы запар заняла другое месца ў чэмпіянаце Расіі і дайшла да 1/4 фіналу Лігі Еўропы.

У 56 матчах з Ганчарэнка чырвона-сінія атрымалі 32 перамогі, яшчэ 11 сустрэч завяршыліся ўнічыю. Беларускі спецыяліст з'яўляецца адным з найлепшых трэнераў у гісторыі клуба па адсотку перамог - 57,14%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?