У пачатку ліпеня ў Слуцку ў кватэру да пенсіянера зайшлі дзве жанчыны. Яны прадставіліся супрацоўнікамі слуцкай бальніцы і прапанавалі яму бясплатны масаж. Случчанкі пераканалі мужчыну, што масаж дапаможа яму падтрымаць імунітэт у яго ўзросце і стане прафілактыкай захворванняў.

Пенсіянер пагадзіўся і запрасіў «масажыстак» у кватэру. Пакуль адна з іх рабіла яму масаж, іншая шукала каштоўныя рэчы.

«Масажыстка» часта прасіла мужчыну змяняць паставу галавы і адцягвала ўвагу размовай. Рабіла яна гэта для таго, каб ён не бачыў, чым займаецца яе «каляжанка».

Пасля сыходу «масажыстак» пенсіянер заўважыў, што грошы, якія ён збіраў на працягу доўгіх гадоў, зніклі.

Асобы жанчын пакуль што не высветлілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?