Фота МНС
У былым вайсковым гарадку Уручча, на ўскраіне Мінска, старое дрэва ўпала на прыпаркаваныя аўтамабілі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Мінскае гарадское ўпраўленне МНС.
Фота МНС
Інцыдэнт адбыўся сёння каля 14.30 у раёне вул.Герояў 120-й Дывізіі, 3. Дрэва ўпала на адну і зачапіла другую прыпаркаваную побач машыну.
Ратавальнікі распілавалі ствол.





