У першым матчы групавога раўнда Лігі Еўропы БАТЭ на выездзе абыграў «Відзі» (2:0).

Гэта прынесла БАТЭ 570 тысяч еўра. З гэтага сезону УЕФА выплочвае менавіта такую суму за кожную перамогу ў Лізе Еўропы.

Да гэтага праход у раўнд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў і групавы этап Лігі Еўропы дазволіў БАТЭ зарабіць 8 мільёнаў еўра.

4 кастрычніка БАТЭ гуляе ў Барысаве з ПАОКам, які ўчора саступіў дома «Чэлсі» з лікам 0:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0