Магілёўскія актывісты стварылі петыцыю з прапановай да гарадскіх ўлад разнастаіць савецкі тапанімічны ландшафт новымі назвамі паркаў і сквераў з гістарычным абліччам. У тым ліку перайменаваць Ленінскую вуліцу. Але ім адмовілі, хаця тапанімічная камісія яшчэ ў 2010 годзе падтрымала перайменаванне гэтай вуліцы.

Зялёнай зоне на рагу завулка Мігая і вуліцы Ленінскай прапанавалася даць назву «Лютэранскі сквер». Гэтае месца раней займала Лютэранская кірха, якая была знішчана ў 1930-я гады, а завулак Мігая называўся Лютэранскім.

Але чыноўнікі вырашылі не пераймяноўваць скверы. Адзінае, на што згадзіліся камісія па тапаніміцы — вынесці на грамадскае абмеркаванне назвы чатырох зялёных зон.

Што тычыцца пешаходнай зоны Ленінскай вуліцы, камісія падтрымала перайменаванне вуліцы яшчэ ў 2010 годзе. Аднак Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў адмовіўся ад гэтай ідэі.

У 2014 годзе заяўлялася, што пытанне перайменавання вуліцы Ленінскай у Магілёве абавязкова будзе вынесена на грамадскае абмеркаванне, але гэта дагэтуль не зроблена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0