Фота са старонкі «Крумкачоў» у фэйсбуку

Фота са старонкі «Крумкачоў» у фэйсбуку

У матчы 28-га туру чэмпіянату краіны ў другой лізе «Крумкачы» перамаглі «Горкі» 1:0 (Кошаль, 15) і за два туры да фінішу заваявалі сабе пуцёўку ў першую лігу. 

Заваяваў сабе пуцёўку ў першую лігу і брэсцкі «Рух», што з'яўляецца фарм-клубам брэсцкага «Дынама».

Рух — 64, Крумкачы — 63, Ашмяны — 55…

«Крумкачы» былі афіцыйна заснаваныя ў 2014 г. і за два сезоны прайшлі шлях ад другой да вышэйшай лігі. Клуб правёў два сезоны ў «вышцы» (займалі 11-е і 13-е месцы), але ў сакавіку 2018 г. Беларуская федэрацыя футбола прыняла рашэнне выключыць клуб з вышэйшай лігі праз парушэнне правілаў ліцэнзавання і запазычанасці.

«Крумкачы» заявіліся ў другую лігу і за шэсць месяцаў заваявалі павышэнне ў класе.

У першай лізе зарабіла павышэнне ў класе мазырская «Славія», што вяртаецца ў галоўны дывізіён праз два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0