Разам з Букмекерскай канторай Марафон працягваем сачыць за нашай вышэйшай лігай.

Сёння адбудуцца тры перанесеныя гульні ў футбольным першынстве. Сустрэнуцца каманды з топ-6, і пры некаторых раскладах на 99% можа знікнуць «залатая» інтрыга, а ў барацьбе за іншыя медалі змогуць з'явіцца новыя ўдзельнікі.

Цяпер падрабязней пра будучыя гульні. 

«Шахцёр» — «Віцебск»

У мінулым туры «Шахцёр» саступіў у Жодзіне, прапусціўшы вельмі недарэчны мяч ужо на 28-й секундзе гульні. Злы геній Алега Кубарава другі сезон запар падстаўляе салігорцам падножку, і толькі нічыя ў «дынамаўскім» дэрбі дазволіла камандзе Ташуева застацца на прамежкавым «бронзавым» радку.

Гол Валерыя Гарбачыка дазволіў «Тарпеда» перамагчы «Шахцёр». Фота ФК «Тарпеда-БелАЗ».

Гол Валерыя Гарбачыка дазволіў «Тарпеда» перамагчы «Шахцёр». Фота ФК «Тарпеда-БелАЗ».

У той жа час «Віцебск» упэўнена перагуляў мінскае «Тарпеда» ў цішыні стадыёна «Трактар» і выбіўся на другое месца. Перамога ў Салігорску дазволіць адарвацца ад «Шахцёра» на пяць балаў, што амаль гарантуе «Віцебску» першыя за 21 год медалі чэмпіянату Беларусі.

Прагноз «НН»: нічыя.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама-Мінск»

Жодзінцы выйгралі ў апошніх пяці турах. Такой серыі ў «Тарпеда» не было апошнія 13 год, што дазволіла «аўтазаводцам» наблізіцца да чацвёртага радка, які пры некаторых умовах зможа гарантаваць удзел у еўракубках на наступны год.

У выніку перамогі над мінчанамі і паразы «Шахцёра» жодзінцы атрымаюць шанцы нават на бронзу, што зробіць канец чэмпіянату неверагодна цікавым.

У дынамаўскім дэрбі мінчукі забілі першымі, але перамогу не ўтрымалі. Фота ФК «Дынама-Мінск».

У дынамаўскім дэрбі мінчукі забілі першымі, але перамогу не ўтрымалі. Фота ФК «Дынама-Мінск».

«Дынама» ж працягвае барацьбу за медалі і таксама не збіраецца саступаць.

Прагноз «НН»: «Тарпеда» не саступіць.

«Дынама-Брэст» — БАТЭ

У Брэста засталася толькі адна турнірная задача — патрапіць у еўракубкі. Для гэтага трэба заняць як мінімум чацвёрты радок выніковай табліцы. А ў дачыненні да сённяшніх раскладаў — чакаць страты балаў мінскіх аднаклубнікаў і абавязкова перамагаць БАТЭ.

У барысаўцаў у святле барацьбы на ўсіх франтах ёсць толькі адна спакуса — вырашыць лёс чэмпіёнства ўжо ў кастрычніку.

Да пачатка гульні ў Брэсце яны ўжо будуць ведаць, чым скончылася гульня ў Салігорску. Калі «Шахцёр» не саступіць, а БАТЭ пераможа, адрыў ад другога радка складзе 12 балаў, што на 99% гарантуе 15-е чэмпіёнства ў гісторыі.

Неблагая спакуса, каб канчаткова пераключыцца на вырашэнне задач у еўракубках.

Прагноз «НН»: БАТЭ не саступіць.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах! Калі ўпэўненыя ў сваіх сілах, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?