Два аўтобусы з дзецьмі сутыкнуліся ў Чэрвеньскім раёне, пацярпелі дзве 12-гадовыя школьніцы, паведамілі БЕЛТА ў ДАІ Мінскай вобласці.

Аварыя адбылася 8 студзеня каля 18.40 на 75-м км трасы Мінск - Магілёў паблізу вёскі Калодзежы. Калона аўтобусаў везла дзяцей з Мінска ў Магілёўскую вобласць.

«Кіроўца аўтобуса Нёман не справіўся з кіраваннем. Ён сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, які ехаў наперадзе і зніжаў хуткасць, - распавялі ў ДАІ. - У выніку ДТЗ пацярпелі дзве дзяўчынкі 2006 года нараджэння. Яны былі дастаўлены ў бальніцу для абследавання».

Папярэдняя прычына зніжэння хуткасці калоны - з'яўленне ласёў каля дарогі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0