У 23-гадовага магілёўца з кватэры, якую ён здымаў, скралі гадзіннік коштам амаль 480 рублёў.

У крадзяжы ён падазраваў прыяцеля, з якім напярэдадні выпіваў. Госць застаўся начаваць, а раніцай гадзіннік знік з тумбачкі. Прыяцель перастаў выходзіць на сувязь, магілёвец звярнуўся ў міліцыю.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку змаглі адшукаць 18-гадовага падазраванага, які быў прызваны на тэрміновую службу праз некалькі дзён пасля інцыдэнту.

Гэта не перашкодзіла яму размясціць фатаграфіі ў сацыяльных сетках, на якіх ён дэманструе на руцэ дарагі гадзіннік. Хлопец прызнаўся, што гадзіннік выкінуў, баючыся, што яго выкрыюць у крадзяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?