Алена Анісім.

Алена Анісім.

— Зараз пакрысе аднаўляюся, — распавяла Алена Анісім «Беларускаму партызану» пра сваё здароўе. — Вядома, аперацыя далася мне няпроста, хоць, на першы погляд, была не такой ужо складанай. Аперацыя была планавай, пра неабходнасць яе правядзення я даведалася летам, калі праходзіла паглыбленае абследаванне ў лячэбнай камісіі. Але я вырашыла адкласці хірургічнае ўмяшанне, паколькі ў мяне адначасова паўсталі яшчэ і праблемы з вокам і іх прыйшлося вырашаць у першую чаргу. Аперацыю на вока мне рабілі ў Бараўлянах, і калі ўсё нармалізавалася, я адважылася пайсці на іншую аперацыю. Прайшла ўсе абследаванні, 4 снежня легла ў лякарню ў Ждановічах, а 5-га мяне ўжо прааперавалі. На шчасце, дыягназ не самы страшны. Але я неяк усё вельмі цяжка перанесла, і перыяд аднаўлення быў няпростым, з ускладненнямі.

Са студзеня я, нарэшце, канчаткова выпісалася з лякарні. У мяне быў заняпад сіл, але цяпер патроху прыходжу ў норму і ўжо нават пачынаю выходзіць «у людзі».

Не магу сказаць, што я не звяртала ўвагі на сваё здароўе. Звяртала! Іншая справа, што не заўсёды ведаеш, што, дзе і калі стрэліць. Да 50 гадоў у мяне наогул вялікіх праблем з арганізмам не было. А потым неяк то адно, то другое… Ды і рытм жыцця паскорыўся. Я быццам бы ў Акадэміі навук таксама працавала вельмі інтэнсіўна, ну а калі прыйшла ў Палату прадстаўнікоў, не толькі работы, але і стрэсаў дадалося…

Вядома, канец года для мяне аказаўся няпростым. Але дзякуй тым людзям, якія мяне падтрымлівалі, наведвалі і не давалі мне закіснуць. Хочаш не хочаш, а даводзіцца шукаць нейкія сілы ўнутры арганізма, актывізавацца і зноў ісці наперад!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0