Раніцай 1 лютага на беларуска-польскай мяжы на пераходзе «Кузніца» гродзенскі мікрааўтобус вырашыў не спыняцца на чырвонае святло. З-пад зямлі адразу выскачыў бар'ерны слупок, які прабіў бампер маршруткі, паведамляе Autogrodno.by.

Справа ў тым, што на ўездзе ў польскі пункт пропуску ўсталяваны светлафор. Каля яго трэба спыніцца, каб пасажыры выйшлі з машыны і пацерлі ногі аб брудны дэзінфікуючы дыванок. Гэта нібыта павінна спыніць распаўсюд свіной чумы.

Аўтамабілі часцяком праязджалі міма светлафора на чырвонае. Кіроўца маршруткі не ўлічыў, што палякі прыдумалі і запусцілі новую сістэму кантролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0