Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан высмеяў прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура, падчас выступу якога знікла электрычнасць.
«Для мафіі Мадура ў Венесуэле надышоў перыяд «гасіце святло», — напісаў Болтан у Twitter.
Падчас выступу Мадура святло спачатку міргнула, а потым згасла зусім, змусіўшы венесуэльскага прэзідэнта замаўчаць. Адключэнні электрычнасці сталі частымі ў Венесуэле на фоне эканамічнага крызісу.





