Святлана Шэўлік.

Святлана Шэўлік.

«Адзін мужчына купляў тут кватэру, тэлефанаваў сябрам па відэасувязі і пытаўся: «Здагадайцеся, дзе я набываю жыллё?» Сябры называлі і Латвію, і Італію, і Швейцарыю. Пра тое, што гэтая прыгажосць знаходзіцца на Мінскім моры, ніхто падумаць не мог! Што казаць, у гэта нават мы, кампанія-забудоўшчык, не маглі паверыць, калі яшчэ два гады таму хадзілі тут па голым полі», — расказвае дырэктар групы кампаній «А-100 дэвелапмент» Святлана Шэўлік.

Сёння жыллёвы комплекс «Пірс» гатовы да засялення. У ім спалучыліся не проста чатыры тыпы жылля на любы густ, патрэбу і кашалёк, але і самыя смелыя, дзёрзкія, амбіцыйныя фантазіі архітэктараў.

«Пірс» без перабольшвання можна назваць унікальным месцам. Па-першае, з кватэр адкрываецца шыкоўны від на мора. Так, на Мінскае. Па-другое, тут чыстае паветра, лес і ўласная артэзіянская свідравіна, якая забяспечыць жыхароў празрыстай чыстай вадой. А яшчэ гэты квартал закрыты. Трапіць дадому жыхары змогуць, скарыстаўшыся дадаткам на сваім мабільным тэлефоне.

У квартале ёсць чатыры тыпы дамоў: сіціхаўсы, урбан-вілы, таўнхаўсы і катэджы. А на тэрыторыі комплексу — пляцоўкі для воркаўта і дзіцячыя, зоны барбекю, штучны водны канал з месцамі для адпачынку з арэлямі, гамакамі, лежакамі, шэзлонгамі. Адным словам, тут створаныя ўсе ўмовы, каб кайфаваць ад таго, што ты ўласнік нерухомасці ў квартале «Пірс».

Трэба абмовіцца, што ўсе катэджы, а іх тут дзевяць, ужо прададзеныя. Кошт катэджаў вагаўся ад 300 да 350 тысяч долараў.

Пакуль ключы гаспадарам не перададзеныя, Святлана Шэўлік запрашае «ў госці» ў адзін з катэджаў.

Адразу кідаецца ў вочы, што вокны тут на ўсю сцяну — шмат святла і прасторы.

«Мы заніравалі прастору: злева — шмат святла, гэта памяшканне для сталовых ці гасціных. Спальні ці, напрыклад, кабінеты знаходзяцца з правага боку. Там зусім іншая карціна. Памяшканні ўтульныя, зробленыя так, каб у гаспадароў была асабістая прастора. Вокны расчыняюцца і вядуць на тэрасу, дзе, дарэчы, мы ўсталявалі цёплыя падлогі. Так што гаспадары змогуць да позняй восені піць гарбату на вуліцы», — расказвае Святлана.

Прададзеныя і ўсе 18 таўнхаўсаў, якія каштавалі ў межах 200 000 долараў.

«Таўнхаўс — гэта нешта сярэдняе паміж катэджам і кватэрай. Участак ля дому — 2—4 соткі, кампактная планіроўка. Але гэта асобны дом», — тлумачыць Святлана Шэўлік.

Калі ўваходзіш унутр, галава ідзе кругам: вышыня столі аж 7,3 метра! Гэта ў так званых пакоях з «другім святлом». Тут усё дыхае прасторай, паветрам. Велізарныя панарамныя вокны ў кухні-гасцёўні выходзяць на ўласны ўчастак.

Пакуль яшчэ зеляніны не так шмат, пакуль дрэвы не заквітнелі, то складваецца ўражанне, што панадворак як на далоні ў суседзяў.

«Адмаўляцца ад агароджы — гэта па-еўрапейску. Але, ведаючы даволі скрытны характар беларусаў, архітэктурная канцэпцыя жыллёвага комплексу дазваляе адгарадзіць сваю тэрыторыю жывым плотам з лістоўніцы. А вось калі нехта з гаспадароў захоча ўсталяваць трохметровы металічны плот, то ў яго гэта не атрымаецца. Разам з дакументамі на жыллё гаспадар падпісвае дамову, што ён не мае права ўносіць змены ў агульную архітэктурную канцэпцыю», — расказвае Святлана Шэўлік.

Трэці тып жылля ў комплексе «Пірс» — гэта урбан-вілы. Абсалютна новы фармат жылля для Беларусі — пяціпавярховыя аднапад’ездныя дамы. У кожным — ад 18 да 22 кватэр. Дамы размешчаныя такім чынам, што з суседняга дома бачны толькі рог дома насупраць. Гэта зроблена для таго, каб суседзі не глядзелі адзін аднаму ў вокны.

Кватэры тут каштуюць ад 56 да 87 тысяч долараў. На сёння прададзена 70% кватэр.

Асаблівасць іх у тым, што ўсе яны маюць вялізныя тэрасы. У кватэрах на першым паверсе — асобны ўваход. На пятым паверсе дамоў размясціліся агромністыя пентхаўсы. У іх увогуле тэраса такой велічыні, што пры жаданні можна займець тут цэлы агарод.

І, канечне ж, любавацца захадам над Мінскім морам.

Зрэшты, калі ў кватэры раптам засумуецца ці захочацца проста правесці вечар у кампаніі суседзяў, то можна адпачыць у двары, дзе стаяць утульныя тэрасы з ліхтарыкамі, фантаны.

Трэба адзначыць, што тэрыторыя жыллёвага комплексу «Пірс» вольная ад машын.

«А на першым паверсе дамоў — лапкамыйнікі. Мы вельмі сяброўскі ставімся да хатніх гадаванцаў нашых будучых гаспадароў, таму паклапаціліся і пра іх», — кажа Святлана.

Праз год тут завяршыцца будоўля сіціхаўсаў. Адкрыюцца крамы, кавярні. Будуецца дзіцячы садок на 230 месцаў для жыхароў «Пірса» і тых, хто жыве непадалёк.

Святлана Шэўлік упэўненая, што калі сюды заедуць жыхары, «Пірс» ажыве, напоўніцца іх энергіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?