Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг прадставіў рэдызайн сайта сацсеткі і дадаткаў на штогадовай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў F8.

У новай версіі асноўны акцэнт са стужкі навінаў будзе зрушаны на сторыс, супольнасці і падзеі.

Facebook таксама значна перапрацуе каляровы складнік: сіняга колеру ў афармленні стане нашмат менш, а белага — больш.

У дадатках для Android і iOS некаторыя абнаўленні з'явяцца адразу, вэб-версія сайта будзе абноўлена ў наступныя месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0