Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган дамовіліся аб прыпыненні ваеннай аперацыі «Крыніца міру» ў Сірыі на 120 гадзін.
Турэцкія войскі не будуць наступаць, каб даць курдам адступіць. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падзякаваў Эрдагану допісам у Twitter.





